На ўкраінска-польскай мяжы ў нядзелю, 18 студзеня, часова прыпынены пропуск грузавых аўтамабіляў на выезд з Украіны, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны.
На КПП «Медыка» і «Грэбэннэ» часова прыпыненая работа базы даных, якая выкарыстоўваецца для афармлення грузавога транспарту на ўезд у Польшчу.
У пункце пропуску «Карчова» і «Краковец» камп'ютарная сістэма мытнай службы Польшчы працуе ў запаволеным рэжыме. Пустыя грузавікі, а таксама іншыя віды транспарту перасякаюць мяжу ў штатным рэжыме.
Польскі бок паведаміў, што праца сістэмы будзе адноўленая да канца нядзелі, 18 студзеня.
вс