Беларуская Служба

У мінулым годзе Варшаўскі нацыянальны музей наведала каля 1 млн. 500 тыс. чалавек

18.01.2026 20:05
Гэта не толькі наведвальнікі, якія прыйшлі на выставы, але і на мерапрыемствы, арганізаваныя ўстановай.
Варшаўскі нацыянальны музейCinemaPhoto/shutterstock.com

У мінулым годзе Варшаўскі нацыянальны музей наведала каля 1 млн. 500 тыс. чалавек. Гэта не толькі наведвальнікі, якія прыйшлі на выставы, але і на мерапрыемствы, арганізаваныя ўстановай, сказала намесніца дырэктара музея Малгажата Баркоўска.

- Гэта не толькі наведвальнікі, якія прыйшлі на выставы, але таксама ўдзельнікі адукацыйных мерапрыемстваў, аўтарскіх сустрэч, майстар-класаў і імпрэзаў, які суправаджалі выставы.

Сёлета ў сакавіку пасля некалькіх гадоў рамонту будзе адкрыты Музей плакату, які працуе ў рамках Варшаўскага нацыянальнага музею. Адразу ж пасля адкрыцця пройдзе першая выстава пад назвай «Польскі плакат». А на зімовыя канікулы, якія пачынаюцца, нацыянальны музей падрыхтаваў шэраг адукацыйных праектаў для вучняў.

вс