Паводле папярэдніх высноў паліцыі, прычынай сходу цягніка з рэек, хутчэй за ўсё, стала нізкая тэмпература.
«Чыгуначная камісія, якая правяла расследаванне на месцы здарэння, вызначыла, што знешніх умяшанняў не было. З-за нізкай тэмпературы адбыўся натуральны раскол рэйкі», — паведаміла паліцыя на платформе X.
У аўторак пасля 21:00 частка рэгіянальнага цягніка Polregio сышла з рэек на чыгуначнай лініі Варшава-Кракаў. У вагоне знаходзілася каля 20 чалавек, але ніхто не пацярпеў.
Пасля інцыдэнту былі ўнесены змены ў расклад руху цягнікоў. Цягнікі далёкага накіравання, якія рухаюцца па гэтым маршруце, маюць спазненнямі.
IAR/яс