Паліцыя і Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі рашуча і хутка адрэагавалі на паведамленне пра згвалтаванне маладой афіцэр у навучальным цэнтры паліцыі, заявіў кіраўнік МУС Марцін Кервінскі. 22-гадовую афіцэр згвалціў начальнік падчас алкагольнай вечарынкі.
Міністр Кервінскі заявіў, што такія інцыдэнты непрымальныя.
— У службах, падпарадкаваных Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі, не будзе цярпення да якіх-небудзь паталагічных паводзін. Мы выкаранім усе віды агідных практык, якія раней кіраўнікі прыкрывалі.
Афіцэр была згвалтавана 3 студзеня падчас п'янкі ў навучальным цэнтры паліцыі пад Варшавай. Начальнік, які здзейсніў гэтае злачынства, быў адхілены ад працы 5 студзеня і змешчаны пад варту на тры месяцы. Яму пагражае ад двух да 15 гадоў пазбаўлення волі.
IAR/яс