Беларуская Служба

«Гістарычны момант». У Польшчы падпісалі кантракт на сістэму абароны ад беспілотнікаў

30.01.2026 10:29
У праекце будуць удзельнічаць у першую чаргу польскія кампаніі.
 -      .
Уладзіслаў Касіняк-Камыш і Дональд Туск перад падпісаннем кантракту.Фота: PAP/Paweł Supernak

Гэта найбуйнейшая інвестыцыйная праграма ў польскім войску — на працягу двух гадоў Польшча будзе мець гатовую сістэму барацьбы з беспілотнікамі, якая дапоўніць існуючую сістэму супрацьпаветранай абароны. Пагадненне па праграме SUN было падпісана ў Кабылцы пад  Варшавай, у прысутнасці прэм'ер-міністра Дональда Туска і віцэ-прэм'ера Уладзіслава Касіняка-Камыша.

«У Еўропе няма іншай падобнай сістэмы супрацьдзеяння беспілотнікам», — сказаў прэм'ер-міністр Дональд Туск падчас цырымоніі падпісання дамовы.

Кантракт падпісалі Агенцтва па ўзбраеннях, якое адказвае за закупку ваеннай тэхнікі, і кансорцыум, які складаецца з PGZ (Польская група ўзбраенняў), APS (Advanced Protection Systems SA) і нарвежскай кампаніі Kongsberg.

Як адзначыў Дональд Туск, новая зенітная сістэма дазволіць больш эфектыўна змагацца з варожымі беспілотнікамі.

«Гэта быў наш страшны сон, калі першыя напады беспілотнікаў паказалі, наколькі неадэкватныя былі адказы – знішчальнікі, ракеты, каб збіць дроны. Сан дазволіць рэагаваць інакш – танней, разумней і эфектыўней – на паветраныя атакі».

У праекце будуць удзельнічаць у першую чаргу польскія кампаніі, — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Уся праграма павінна быць завершана на працягу двух гадоў. Мэта сістэмы SUN – дапаўняць сістэму супрацьпаветранай абароны.

IAR/нг