Беларуская Служба

Метэазонды з Беларусі чарговую ноч «правяралі» супрацьпаветраную абарону Польшчы

02.02.2026 11:33
Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі.
Польскі вайсковы патруль на мяжы з БеларуссюКрыніца: Dowództwo Operacyjne Rodzajów Sił Zbrojnych

Мінулай ноччу (з нядзелі на панядзелак) ваенныя радарныя сістэмы зноў зафіксавалі парушэнне паветранай прасторай Польшчы метэазондамі. Аб'екты заляцелі з беларускага боку.

«Маштаб гібрыдных інцыдэнтаў з беларускага боку быў значна меншы ў параўнанні з папярэднімі начамі. Супрацоўніцтва паміж Узброенымі сіламі Польшчы і службамі, адказнымі за дзяржаўную бяспеку, дазваляе гэтым службам хутка рэагаваць, у тым ліку захопліваць абʼекты і затрымліваць асоб, падазраваных у гэтых інцыдэнтах», – падкрэсліваецца ў заяве прэс-службы Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы.

Як паведамляецца, усе абʼекты кантраляваліся і не ўяўлялі пагрозы бяспецы паветранага руху або польскім грамадзянам.

IAR/аз

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі

01.02.2026 12:26
У папярэднюю ноч Польшча таксама зафіксавала паветраныя шары, якія набліжаліся да яе паветранай прасторы з Беларусі.