Ноччу ў польскую паветраную прастору зноў уляцелі паветраныя шары з Беларусі. Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл паведаміла, што ваенныя радарныя сістэмы выявілі чарговыя падобныя інцыдэнты.
Як паведаміла камандаванне, паветраныя шары знаходзіліся пад кантролем і не ўяўлялі сабой пагрозы бяспецы паветранага руху або польскім грамадзянам.
«Супрацоўніцтва Узброеных Сіл з дзяржаўнымі службамі бяспекі дазваляе хутка рэагаваць, у тым ліку захопліваць аб'екты і затрымліваць асоб, падазраваных у гэтых інцыдэнтах», – чытаем у заяве камандавання.
IAR/аз