Беларуская Служба

Амаль 2,5 мільёна еўра дапамогі атрымалі ўкраінцы ў рамках акцыі «Цяпло з Польшчы для Кіева»

18.02.2026 17:30
«Гэта не проста лічбы – гэта цёплыя кватэры, святло ў цемры і адчуванне, што нікога не пакідаюць аднаго», – чытаем у заяве пасольства Польшчы ў Кіеве.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Katrina_S/pixabay.com/CC0 Public Domain

У рамках кампаніі «Цяпло з Польшчы для Кіева» Польшча перадала Украіне дапамогу на суму больш за 10,2 мільёна злотых (амаль 2,5 мільёна еўра). Паводле пасольства Польшчы ў Кіеве, больш за 5,7 мільёна злотых ( амаль мільён 354 тысячы еўра) – гэта сродкі сабраныя ў касцёлах Кракаўскай архідыяцэзіі і ахвяраванні, пералічаныя на рахунак кракаўскага аддзялення каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Caritas».

У заяве, апублікаванай у сацыяльных сетках пасольства, падкрэсліваецца, што гэта была рэакцыя донараў на заклік кракаўскага мітрапаліта архібіскупа кардынала Гжэгажа Рыся дапамагчы жыхарам Кіева.

Паводле пасольства Польшчы ў Кіеве, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы і Дзяржаўнае агенцтва стратэгічных рэзерваў перадалі ўкраінцам амаль тысячу генератараў і абагравальнікаў.

«Гэта не проста лічбы – гэта цёплыя кватэры, святло ў цемры і адчуванне, што нікога не пакідаюць аднаго», – чытаем у заяве пасольства Польшчы ў Кіеве.

IAR/аз

Ва Украіне абвешчана паветраная трывога з-за расійскіх ракетных удараў і атак беспілотнікаў

07.02.2026 08:09
Выбухі былі чутныя ў такіх гарадах, як Вінніца, Роўна і Бурштын у Івана-Франкоўскай вобласці.

IBRiS: Палякі ўспрымаюць сябе найлепш, чэхаў і славакаў - добра, а найгрош - расіян

07.02.2026 16:43
Сярод розных народаў палякі паслядоўна ўспрымаюць сябе найбольш пазітыўна. Чэхі і славакі займаюць другое і трэцяе месцы, а расіяне – апошняе.