Беларуская Служба

Польшча выйшла з Атаўскай канвенцыі па забароне супрацьпяхотных мін

20.02.2026 10:04
Улады краіны заяўляюць пра намер аднавіць вытворчасць і фарміраванне запасаў такога ўзбраення.
 .
Ілюстрацыйнае фота.korosten-info.com

Польшча афіцыйна выйшла з Атаўскай канвенцыі, якая забараняла выкарыстанне, вытворчасць і захоўванне супрацьпяхотных мін. З 20 лютага палажэнні дакумента больш не распаўсюджваюцца на краіну. Улады заяўляюць пра намер аднавіць вытворчасць і фарміраванне запасаў такога ўзбраення.

Намесніца старшыні Камісіі Сейма па нацыянальнай абароне Ёана Клюзік-Расткоўска лічыць рашэнне апраўданым:

 «На пачатку ўварвання ўкраінцы выкарысталі амаль тры мільёны супрацьпяхотных мін на мяжы, што значна запаволіла прасоўванне расіян, і высветлілася, што гэтыя міны неабходныя. Было зразумела, што ў выпадку канфлікту яны ўсё адно з’явяцца на нашай тэрыторыі. Пытанне ў тым, ці будуць гэта расійскія міны, ці мы будзем мець уласныя», — заявіла палітык.

Ёана Клюзік-Расткоўска падкрэсліла, што важная не толькі вытворчасць, але і падрыхтоўка вайскоўцаў да бяспечнага выкарыстання мін. Раней з канвенцыі таксама выйшлі Эстонія, Латвія, Літва і Фінляндыя.

iar/эж