«Гэта шакуе, і гэта навіна, якой мы так доўга чакалі», – кажуць іранцы, якія жывуць у Варшаве. Сёння (28 лютага) яны арганізавалі стыхійную дэманстрацыю ля помніка Мікалаю Каперніку. Яны падкрэсліваюць, што вайна не павінна быць падставай для святкавання, але толькі гэта можа зрынуць рэжым у Тэгеране.
- Мяне завуць Рэйхана. Я жыву ў Польшчы сем гадоў. Людзі – шчаслівыя. Гэта вынік таго, што зрабіла Ісламская рэспубліка: людзі хочуць вайны.
- Сандра Разімска. Гэта вайна ў Іране. Але гэта не грамадзянская вайна, бо гэта не іранцы супраць іранцаў, але супраць рэжыму. Мы вельмі шчаслівыя, хоць не наіўныя. Мы не ведаем, як усе пойдзе далей, але гэта вялікая радасць.
- Гэта вельмі дзіўнае пачуцце. Ніхто не радуецца вайне, але гэта іншая вайна. Гэта атака, аб якой іранцы даўно марылі.
Дэманстранты нагадвалі, што ў пратэстах супраць рэжыму, які існуе ўжо 47 гадоў, загінулі дзясяткі тысяч людзей.
ав/PAP/Paweł Supernak