Беларуская Служба

Іранскі рэжым развальваецца на нашых вачах, канстатуе прэзідэнт Польшчы

02.03.2026 08:30
Караль Наўроцкі выказаў шкадаванне ў сувязі з гібеллю трох амерыканскіх вайскоўцаў.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі PAP/Paweł Supernak

ЗША – найбуйнейшы хаўруснік Польшчы – страцілі трох сваіх сыноў у іранскім нападзе ў адказ, напісаў прэзідэнт Караль Наўроцкі ў сацсетках. Ён дадаў, што некалькі іншых амерыканскіх вайскоўцаў атрымалі раненні.
«Нашы думкі і малітвы з імі і іх сем'ямі. Небяспечны іранскі рэжым, які ўзброіў Расію ў яе нападзе на Украіну і пагражаў іншым краінам Блізкага Усходу, развальваецца на нашых вачах. Найбліжэйшыя дні стануць часам рашучых рашэнняў у гэтым рэгіёне. Мы падтрымліваем нашых хаўруснікаў», – дадаў Караль Наўроцкі.

Памяць загінулых амерыканцаў ушанаваў таксама прэзідэнт Дональд Трамп. Адначасова ён папярэдзіў, што амерыканцы могуць чакаць далейшых страт.

З пачатку амерыканска-ізраільскіх авіяўдараў па Іране загінулі, як мінімум, 200 чалавек, а паводле Іранскага Чырвонага Паўмесяца – 555 чалавек. Паводле іранскіх крыніц, больш за 700 чалавек атрымалі раненні. Тэгеран падкрэслівае, што гэта папярэднія лічбы.

Сярод ахвяр – вярхоўны лідар Аятала Алі Хаменеі, вайскоўцы і мірныя жыхары. Учора (1 сакавіка) іранскія войскі нанеслі ўдары па Ізраілі і краінах Персідскага заліва. Ізраільская авіяцыя атакуе Іран.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп высока ацаніў прагрэс аперацыі «Epic Fury» (даслоўна – «Эпічная лютасць»), называючы напад на Іран «беспрэцэдэнтным поспехам». Ён таксама заявіў амерыканскім СМІ, што ў яго ёсць некалькі варыянтаў спынення вайны, якая можа доўжыцца да чатырох тыдняў.

IAR/аз

Баявы беспілотнік атакаваў брытанскую базу на Кіпры – пацвердзіў прэзідэнт Нікас Хрыстадулідзіс

02.03.2026 07:33
Учора Вялікабрытанія пагадзілася, каб ЗША выкарыстоўвалі брытанскія базы для «абарончых» удараў па іранскіх ракетных устаноўках.