У двары Прэзідэнцкага палаца Караль і Марта Наўроцкія прывіталі караля Швецыі Карла XVI Густава і яго жонку Сільвію.
Пасля дэлегацыі скіраваліся за стол да сумеснай дыскусіі. Сярод абмеркаваных тэм - глабальная бяспека і ўсходні фланг НАТА. Швецыя – адзін з самых маладых членаў Альянсу і з самага пачатку актыўна ўдзельнічае ў аперацыях па ўмацаванні бяспекі ў Балтыйскім моры.
Шведскую каралеўскую пару падчас візіту ў Варшаву суправаджае вялікая ўрадавая дэлегацыя: ад міністра замежных спраў, міністра нацыянальнай абароны, да міністра культуры. У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць прадстаўнікі прамысловасці ды бізнэсу.
ПР/юл