Беларуская Служба

Кампанія Koleje Mazowieckie запускае начны цягнік у аэрапорт Варшава–Модлін

12.03.2026 10:01
Koleje Mazowieckie —  адна з буйнейшых пасажырскіх чыгуначных кампаній у Польшчы.
    Koleje Mazowieckie
Цягнік рэгіянальнай чыгуначнай кампаніі Koleje Mazowieckie Крыніца: mazowieckie.com.pl/Greg Nowicki

Рэгіянальная чыгуначная кампанія Koleje Mazowieckie запускае начны цягнік у аэрапорт Варшава-Модлін, размешчаны ад польскай сталіцы ў 35 км. Перавозчык паведаміў, што цягнік адправіцца са станцыі Варшава Усходняя а 00:17 і прыбудзе ў Модлін а 00:49. У зваротны шлях пасажырскі састаў накіруецца а 01:45 і прыбудзе на ўсходні чыгуначны вакзал а 02:16.

Паводле фірмы Koleje Mazowieckie, са станцыі Модлін у аэрапорт у начны час будзе забяспечаны давоз пасажыраў аўтобусам у кошце чыгуначнага білету.

Koleje Mazowieckie — адна з буйнейшых пасажырскіх чыгуначных кампаній у Польшчы. Яна здзяйсняе рэгіянальныя перавозкі ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве, а таксама міжгароднія ў межах міжваяводскіх зносін.

Варшава–Модлін — другі аэрапорт польскай сталіцы. Ён з’яўляецца галоўнай польскай базай бюджэтнай ірландскай авіякампаніі Ryanair. Летась аэрапорт прапусціў 1 млн 800 тыс. пасажыраў.

вс