Беларуская Служба

Вайна з Іранам — гэта не вайна НАТА, — лічыць дэпутат ад польскай урадавай кааліцыі

16.03.2026 11:45
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі на выходных зноў заклікаў іншыя краіны далучыцца да абароны Армузскага праліва.
Марыюш Вітчак PR24

Вайна з Іранам  гэта не вайна НАТА, — пераконваў у эфіры Польскага радыё 24 дэпутат ад Грамадзянскай кааліцыі Марыюш Вітчак. Такім чынам ён пракаментаваў чаканні амерыканскага прэзідэнта, што іншыя краіны альянсу далучацца да абароны Армузскага праліва.

Паколькі рашэнне аб пачатку вайны з Іранам было прынята не ўсім Паўночнаатлантычным альянсам, то краіны НАТА не маюць абавязку дапамагаць Злучаным Штатам у Армузскім праліве, лічыць Марыюш Вітчак (Mariusz Witczak):

— Гэта ваенныя дзеянні, якія былі пачатыя індывідуальным рашэннем уладаў ЗША. У выпадку такой ваеннай аперацыі ніякай дыскусіі на форуме НАТА не было. Гэта не вайна НАТА.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп на выходных зноў заклікаў іншыя краіны далучыцца да абароны Армузскага праліва. Амерыканскі лідар заявіў, што вядзе перамовы з «прыкладна сямю» краінамі аб ваенным заангажаванні ў Персідскім праліве.

IAR/аз

Чарговыя краіны адхіляюць просьбы ЗША аб дапамозе ў Армузскім праліве

16.03.2026 11:30
Дональд Трамп плануе абвясціць аб стварэнні міжнароднай марской кааліцыі для суправаджэння камерцыйных суднаў праз Армузскі праліў.