«Наш абавязак, па ўсіх палітычных лініях, — працягваць патрабаваць вызвалення Анджэя Пачобута і прымаць усе магчымыя дыпламатычныя меры», — заявіў у эфіры Польскага радыё сенатар Грамадзянскай кааліцыі, былы міністр юстыцыі і былы амбудсмэн Адам Боднар.
Ці не хапае Польшчы ўплыву на амерыканцаў, ці Анджэй Пачобут — занадта каштоўны вязень, каб быць разменнай манетай для дыктатара ў Мінску? — пытала ў палітыка Польскае радыё.
— Я думаю, што і тое, і другое. Таму што ў гэтым выпадку выразна бачная транзакцыйная палітыка амерыканскай адміністрацыі. Па-першае, калі была вызвалена першая група палітычных зняволеных, у тым ліку Алесь Бяляцкі, быў вызвалены рынак мінеральных угнаенняў і продаж гэтых мінеральных угнаенняў, асабліва ў Злучаныя Штаты. Цяпер — другая група 250 чалавек, і ажыццяўляецца лібералізацыя фінансавага рынку. Зразумела, што гэта дыялог паміж ЗША і Лукашэнкам. Я не ведаю, наколькі ў ім удзельнічае Польшча. Магчыма, менавіта з-за гэтай транзакцыйнай палітыкі амерыканцы проста не дапускаюць да гэтых дыскусій ніякага іншага партнёра.
Сенатар Адам Боднар перакананы, што Польшча павінна працягваць імкнуцца да ўдзелу ў перамовах пра вызваленне.
яс