Паліцыя Падляскага ваяводства знайшла яшчэ шэсць метэаралагічных шароў з прымацаванымі пакетамі, у якіх былі схаваныя цыгарэты. Вядзецца праверка.
21 сакавіка службы знайшлі шэсць шароў і 11 пакетаў, абгорнутых плёнкай.
Прадстаўнік прэс-службы ваяводскай паліцыі Конрад Карвацкі расказаў, што шары і пакеты знайшлі на тэрыторыях розных паветаў. У адных месцах знаходзілі шары з грузам, у іншых — толькі сам груз.
З раніцы на месцах працуюць паліцэйскія і супрацоўнікі Памежнай службы. Па словах Карвацкага, у населеным пункце Млыннік да шара быў прымацаваны пакет з прыкладна 3 тыс. пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак. Агулам на шасці шарах было перакінута 300 тыс. пачкаў цыгарэт.
Некалькімі днямі раней паліцыя паведамляла аб падобнай знаходцы — шар з прымацаваным пакетам прызямліўся на адным з прыватных участкаў у Беластоку.
Метэаралагічныя шары з грузам цыгарэтаў — адзін з параўнальна новых спосабаў кантрабанды праз польска-беларускую мяжу.
вс