У нядззелю, 22 сакавіка, у Варшаве праходзіць юбілейны, ХХ Варшаўскі паўмарафон — найбуйнейшы вулічны забег у гісторыі Польшчы.
На дыстанцыю паўмарафону — 21,0975 кіламетра — выйдуць 25 тысяч бегуноў, а яшчэ 8 тысяч чалавек возьмуць удзел у камерцыйным забегу на пяць кіламетраў. Пра важнасць размінкі і псіхалагічнай падрыхтоўкі перад забегам нагадаў журналіст і трэнер Пётр Галюс.
— Кожны бягун ведае, што перад такім забегам, як паўмарафон, трэба размінацца крыху даўжэй, чым пяць хвілін. Гэтая размінка павінна паступова ўваходзіць у арганізм. Паступова трэба расхадзіцца, разбегацца, распрацаваць суставы. Гэта значыць — ад дробных частак цела да большых груп цягліц. У многіх бегуноў перад стартам з’яўляецца стрэс. І гэты стрэс мы можам амаль цалкам знізіць менавіта рухам.
Арганізацыя ХХ Варшаўскага паўмарафона выклікала істонтныя змены ў рэарганіазцыі транспарта ў польскай сталіцы, зменены машруты і расклад руху грамадскага транспарту.
iar/эж