Беларуская Служба

У Лодзі з'явіцца сэрвісны цэнтр для амерыканскіх баявых верталётаў Apache

23.03.2026 08:15
Падпісаныя сёння дакументы завершаць афсетныя пагадненні па верталётным кантракце, заключаным больш за два гады таму з ЗША.
  AH-64 Apache
Ударныя верталёты AH-64 ApacheShutterstock/Mike Mareen

Сёння (23 сакавіка) на Ваенна-авіяцыйным заводзе № 1 у Лодзі ў прысутнасці прэм'ер-міністра і кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны будуць падпісаны дакументы, якія завяршаюць афсетныя пагадненні па верталётным кантракце, заключаным больш за два гады таму з ЗША. Дзякуючы афсету, лодзінскі завод стане сэрвісным цэнтрам для амерыканскіх баявых верталётаў Apache.

Ваенна-авіяцыйны завод у Лодзі зможа абслугоўваць і рамантаваць радары і рухавікі згаданых машынаў. Гэта дазволіць стварыць комплексную базу падтрымкі верталётаў і забяспечыць іх эксплуатацыю на працягу многіх гадоў.

Кошт афсетных пагадненняў ацэньваецца ў 1,2 мільярда злотых. Кантракт на куплю 96 верталётаў Apache быў абвешчаны ў верасні 2023 года і падпісаны ўлетку наступнага года, пасля працяглых перамоваў з амерыканскім бокам.

Акрамя баявых верталётаў, пагадненне таксама прадугледжвае рэалізацыю лагістычнага і навучальнага пакета. Неадʼемнай часткай кантракту было абавязацельства ЗША прадаставіць старэйшыя верталёты ў лізінг. Гэта восем машын, якія ўжо знаходзяцца ў Польшчы, і на якіх трэніруюцца польскія экіпажы.

IAR/аз