Беларуская Служба

Амаль палова палякаў падпрацоўвае

24.03.2026 09:51
Палова тых, хто мае падпрацоўку, траціць на яе больш за 20 гадзін у тыдзень.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Амаль палова палякаў падпрацоўвае, паведамляе «Rzeczpospolita» са спасылкай на справаздачу агенцтва па працаўладкаванні Gi Group. Згодна са справаздачай, 49,8 працэнта рэспандэнтаў маюць падпрацоўку. Доля палякаў, якія падпрацоўваюць, самая высокая за апошнія гады. Гэта звязана з неабходнасцю адкласці грошы і фінансаваць выдаткі, якія выходзяць за рамкі базавых патрэб.

Найбольшую групу, якія падпрацоўваюць, амаль 61 працэнт, складаюць маладыя людзі ва ўзросце да 24 гадоў. Ва ўзроставай групе 25-34 гады гэты паказчык склаў больш за 56 працэнтаў.

Палякі таксама прысвячаюць падпрацоўцы ўсё больш часу. Палова тых, хто мае падпрацоўку, траціць на яе больш за 20 гадзін у тыдзень.

ав