Беларуская Служба

МЗС Польшчы асудзіла «варварскую атаку» РФ па цэнтры Львова

26.03.2026 10:01
Міністр культуры Польшчы Марта Цянькоўская разам з украінскай калегай заклікала ЮНЕСКА да неадкладных дзеянняў.
    , 24  2026 .
Атака РФ па цэнтры Львова, 24 сакавіка 2026 г. PAP/Vitaliy Hrabar

Міністэрства замежных спраў Польшчы рашуча асудзіла «варварскую атаку» расійскага дрона на гістарычны цэнтр Львова — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У ведамстве адзначылі, што ў выніку ўдару, здзейсненага 24 сакавіка, загарэўся кляштар XVII стагоддзя — каштоўнасць еўрапейскай цывілізацыі, сфармаваная супольнай гісторыяй Польшчы і Украіны. «Гэта наўмысная атака на нашу агульную памяць і ідэнтычнасць. Расія, толькі намінальна з’яўляецца бокам Гаагскай канвенцыі і ЮНЕСКА, і знішчае спадчыну, якую гэтыя дамовы павінны абараняць», — гаворыцца ў заяве.

Дрон таксама пашкодзіў дах будынка побач з кляштарам бернардзінцаў і Гістарычным архівам, дзе захоўваюцца каштоўныя для Польшчы дакументы. Сам архіў і яго фонды не пацярпелі.

Міністр культуры Польшчы Марта Цянькоўская разам з украінскай калегай заклікала міжнародную супольнасць, у тым ліку ЮНЕСКА, да неадкладных дзеянняў.

iar/эж