Беларуская Служба

У Польшчы не абмяркоўваюць далучэння да ваеннай місіі ў Армузскай пратоцы – прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта РП

27.03.2026 16:13
Да ініцыятывы, якая б забяспечыла свабоду суднаходства ў Персідскім заліве, нібыта, запрошаныя 30 краін.
Марцін Пшыдач з Канцылярыі прэзідэнта РПPAP/Adam Warżawa

— Пажадана, каб краіны з адпаведнымі магчымасцямі працавалі над разблакіроўкай Армузскай пратокі — такім чынам Марцін Пшыдач, кіраўнік Упраўлення міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы, каментуе падрыхтоўку Францыі і Вялікабрытаніі да новай місіі на Блізкім Усходзе.

Да ініцыятывы, якая б забяспечыла свабоду суднаходства ў Персідскім заліве, нібыта, запрошаныя 30 краін. Польшча, хутчэй за ўсё, не далучыцца да гэтай місіі, мяркуе Марцін Пшыдач.

— Мне нічога невядома аб тым, што французскі або брытанскі бок звярнуліся да нас па гэтым пытанні. Нам трэба таксама ўлічыць магчымасці краіны. Я не ўпэўнены, што ў Польшчы ёсць вялікі ваенны марскі флот. Я не думаю, што ў Польшчы наогул, абмяркоўваецца гэтае пытанне.

Міжнародная місія будзе ўключаць эскорт суднаў у Армузскфй пратоцы пасля заканчэння найбольш цяжкай фазы канфлікту, які ўспыхнуў на Блізкім Усходзе ў выніку атакі ЗША і Ізраіля на Іран.

IAR/яс