Кіраўнік Падатковай адміністрацыі Польшчы Марцін Лабада паведаміў, што пакуль ніводная аўтазаправачная станцыя не была пакарана за перавышэнне ўстаноўленага ліміту цэн на паліва. Паводле яго, адміністрацыя пастаянна кантралюе, ці адпавядаюць цэны ўзроўню, вызначанаму міністрам энергетыкі.
— Такіх маштабных мер па зніжэнні цэн на паліва, як у Польшчы, няма больш нідзе ў ЕС. Гэта дазваляе знізіць кошт жыцця для грамадзян і выдаткі для прадпрыемстваў, што ў выніку ўплывае і на цэны іншых тавараў, — адзначыў ён.
Паводле Лабады, 31 сакавіка былі зафіксаваныя 10 выпадкаў завышаных цэн, аднак яны былі звязаныя не з наўмыснымі парушэннямі, а з тэхнічнымі памылкамі — напрыклад, рознымі цэнамі на інфармацыйных табло і на паліўных калонках.
На 1 красавіка ліміт цаны на бензін АІ-95 складае 6,21 зл.