У сувязі з актыўнасцю расійскай авіяцыі далёкага радыўсу дзеяння, якая атакавала тэрыторыю Украіны, Польшча падняла вайсковыя знішчальнікі.
У адпаведнасці з дзеючым парадкам, Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл (DORSZ) мабілізавала неабходныя сілы і сродкі, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні. Заступілі на дзяжурства знішчальнікі, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі дасягнулі вышэйшай ступені гатоўнасці.
У сацыяльных сетках DORSZ адзначаецца, што гэтыя дзеянні носяць прэвентыўны характар і накіраваны на бяспеку і ахову паветранай прасторы, асабліва ў раёнах, якія знаходзяцца недалёка ад тэрыторыі, па якой ідзе атака.
Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл адсочвае сітуацыю, а падначаленыя сілы і сродкі застаюцца ў гатоўнасці да неадкладнага рэагавання.
IAR/нг