Беларуская Служба

Жыхары Польшчы рыхтуюцца да Вялікадня. У суботу крамы зачыняцца раней, а адчыняцца толькі ў аўторак

03.04.2026 17:11
Перад Вялікаднем крамы спакушаюць людзей акцыямі на прадукты харчавання. 
.
Ілюстрацыя.Pixabay.com/Kevindeiss

Сёння ў Каталіцкім касцёле — Вялікая пятніца перад Велікоднымі святамі. Жыхары Польшчы рыхтуюцца да іх не толькі ў рэлігійным духоўным плане, але таксама рыхтуючы святочныя стравы на бліжэйшыя дні.

Нагадаем, што ў суботу крамы будуць працаваць карацей — і адкрыюцца толькі ў аўторак. Напярэдадні Вялікадня гандлёвыя сеткі падоўжылі гадзіны працы ў чацвер і пятніцу, нават да 23-й гадзіны. Затое ў суботу большасць крам зачыніцца ўжо пасля поўдня. Паводле закону, гандаль у гэты дзень забаронены пасля 14-й гадзіны — за парушэнне прадугледжаны штраф. Таму пакупнікам варта паспець зрабіць неабходныя закупы да 13.00.

Нават у святочныя дні будуць працаваць запраўкі, аптэкі, гандлёвыя пункты на вакзалах і ў аэрапортах, кветкавыя крамы, duty free, а таксама інтэрнэт-крамы. Адкрытымі могуць быць і невялікія пункты продажу прэсы, білетаў, тытунёвых вырабаў і сувеніраў.

Перад Вялікаднем крамы спакушаюць людзей акцыямі на прадукты харчавання. Аднак доктар Агата Шчэбыла (Agata Szczebyło) з фонду WWF Poland заклікае людзей рабіць пакупкі разумна, бо марнаванне ежы шкодзіць навакольнаму асяроддзю.

— Таму варта памятаць, плануючы закупы, каб не купляць надта шмат харчавання. Кожны прадукт падчас вытворчасці патрабуе нейкую колькасць прыродных рэсурсаў. Асабліва гаворка ідзе пра ваду, якой на тэрыторыі Польшчы ўсё часцей не стае. З апошняга дакладу Інстытуту ўстойлівай гаспадаркі вынікае, што адной з дзвюх самых сур’ёзных праблем галіны вытворчасці харчавання з’яўляюцца засухі.

Рэшткі ежы можна ахвяраваць у харчовыя склады, якія знаходзяцца ў многіх польскіх гарадах.

IAR/нг

Святочная дабрачыннасць: банкі харчавання збіраюць дапамогу для малазабяспечаных асоб

31.03.2026 18:00
Сотні тысяч людзей па ўсёй Польшчы могуць атрымаць рэальную падтрымку.

Рэдакцыйная кухня: пячом велікодную мазурку-безэ з кулінарнай кнігі з 1928 года (РЭЦЭПТ)

01.04.2026 08:03
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, арыгінальны і смачны велікодны салодкі пачастунак.