Беларуская Служба

Рэкордная колькасць траўмаў фіксавалася зімой у Польшчы

07.04.2026 16:10
Эксперты звяртаюць увагу, што палякі ўсё часцей спрабуюць адстойваць свае правы і патрабуюць кампенсацыі за няшчасныя выпадкі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэтай зімой у Польшчы назіралася выключна вялікая колькасць рознага віду траўмаў. Паводле слоў страхавых экспертаў, выпадкаў падзенняў, удараў і іншых непрыемных здарэнняў было значна больш, чым у папярэднім годзе. Гэта відавочна, таксама па колькасці заяваў на кампенсацыю, якія ў страхавыя кампаніі падалі палякі.

Як кажа страхавы кансультант Павел Скатніцкі (Paweł Skotnicki) павелічэнне колькасці траўмаў таксама прывяло да падаўжэння часу лячэння і рэабілітацыі:

— Год таму на прыёму ў лекара-артапеда трэба было чакаць каля 3 тыдняў. Цяпер — гэта 3 месяцы. У сярэднім на аперацыю па рэканструкцыі звязкі трэба было чакаць 9 месяцаў, цяпер — у сярэднім 11, а ў некаторых месцах — нават 1,5 года. Раней рэабілітацыя займала больш за год; цяпер — больш за 2 гады. Поўнае аднаўленне за кошт Нацыянальнага фонду аховы здароўя пасля нешчаслівага здарэння, якое патрабуе шпіталізацыі з-за неабходнасці аперацыі на калене, займае ад 2 да 4 гадоў.

Эксперты таксама звяртаюць увагу, што палякі ўсё часцей спрабуюць адстойваць свае правы і правяраюць, напрыклад, ці маюць яны права на кампенсацыю за траўму. Палякі таксама сталі больш цікавіцца прыватным медыцынскім страхаваннем.

IAR/аз