Беларуская Служба

«Рускія ідзіце дамоў!». Дональд Туск павіншаваў венгерскую апазіцыю з перамогай на выбарах

13.04.2026 07:53
Паводле ранейшых абяцанняў, са сваім першым замежным візітам Петэр Мадзьяр павінен адправіцца ў Польшчу.
-
Прэм'ер-міністр Дональд Туск падчас Нацыянальнай рады «Грамадзянскай кааліцыі»Foto: PAP/Leszek Szymański

Вынікі выбараў у Венгрыі паказваюць, што Еўропа не асуджаная на карумпаваную і аўтарытарную ўладу, заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск, які знаходзіцца з візітам у Паўднёвай Карэі.

Раней кіраўнік польскага ўраду па тэлефоне павіншаваў лідара апазіцыйнай партыі «Ціса» Петэра Мадзьяра з перамогай і напісаў на платформе X: «Зноў разам! Вялікая перамога, дарагія сябры!» і дадаў па-венгерску «Ruszkik haza!», што азначае «Рускія ідзіце дамоў!».

Паводле Дональда Туска, вынікі выбараў у Венгрыі супярэчаць сцвярджэнням, што наша частка Еўропы асуджаная на папулісцкае і аўтакратычнае кіраванне.

- Увесь свет у захапленні ад гэтых вынікаў выбараў, бо яны паказваюць, што няма ніякай тэндэнцыі. Многія асцерагаліся, што гэта час аўтарытарных і карумпаваных рэжымаў у Еўропе. Спачатку Варшава, пазьней Бухарэст, Кішынёў, а зараз Будапешт… Я рады, што гэтая частка Еўропы паказвае, што мы не асуджаныя да карумпаванай і аўтарытарнай улады, – заявіў Дональд Туск.

Паводле папярэдніх дадзеных Нацыянальнага выбарчага ўпраўлення Венгрыі (пасля падліку амаль 99 працэнтаў галасоў), апазіцыйная партыя Петэра Мадзьяра «Ціса» можа разлічваць на 138 месцаў у парламенце, які складаецца з 199 месцаў.

Паводле ранейшых аб’яцанняў, са сваім першым замежным візітам Петэр Мадзьяр адправіцца ў Польшчу.

IAR/аз

Выбары ў Венгрыі: «Фідэс» Орбана прайграе, уладу бярэ апазіцыйная партыя «Ціса» Петэра Мадзьяра

12.04.2026 19:31
Прэм'ер-міністр Віктар Орбан і яго партыя «Фідэс» кіравалі Венгрыяй апошнія 16 гадоў.