Беларуская Служба

Кракаўскі мітрапаліт: прэзідэнт ЗША ставіць пад сумнеў аўтарытэт Папы як духоўнага лідара Касцёла

14.04.2026 13:04
Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што яму «не падабаецца папа», які, паводле яго слоў, «апраўдвае валоданне ядзернай зброяй».
Дональд Трамп PAP/EPA/YURI GRIPAS / POOL

Кракаўскі мітрапаліт, кардынал Гжэгаж Рысь, заявіў, што словы папы Льва XIV сведчаць пра неабходнасць казаць праўду нават тады, калі яна нязручная і непапулярная.

Нядаўна прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з крытыкай у адрас пантыфіка, абвінаваціўшы яго ў памылковым падыходзе да пытанняў злачыннасці і знешняй палітыкі. Акрамя таго, у інтэрнэце з’явілася выява, на якой амерыканскі лідар намаляваны ў ролі Ісуса, які ацаляе хворых.

— Прэзідэнт ЗША фактычна ставіць пад сумнеў аўтарытэ Папы як духоўнага лідара Каталіцкага Касцёла, — адзначыў кардынал Гжэгаж Рысь.

Паводле яго, такая рыторыка не з’яўляецца выпадковай і звязаная з выразнай пазіцыяй Папы адносна вайны, якая працягваецца. Іерарх падкрэсліў, што гаворка ідзе пра фундаментальныя каштоўнасці:

— Мы маем справу з пытаннямі прынцыповага характару, у тым ліку з разуменнем таго, што хрысціянства не можа існаваць без сувязі з іўдаізмам. Калі прэзідэнт ЗША сцвярджае, што Папа абавязаны яму сваім абраннем на Пятроў пасад, гэта цяжка каментаваць. Святы Айцец паказвае, што часам неабходна гаварыць праўду, нават калі яна не з’яўляецца папулярнай і не ўсім падабаецца, — адзначыў кардынал.

12 красавіка Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што яму «не падабаецца папа», які, паводле яго слоў, «апраўдвае валоданне ядзернай зброяй» і недастаткова жорстка ацэньвае праблему злачыннасці.

iar/эж