Міністарка культуры Польшчы Марта Ценкоўска рэзка раскрытыкавала планы правядзення канцэрта амерыканскага рэпера Канье Уэста ў Хожуве, Сілезія. На яе думку, такое мерапрыемства «недапушчальнае», улічваючы выказванні артыста.
— Я проста не ўяўляю сабе, што ў Польшчы, у краіне, дзе забівалі людзей у нацысцкіх нямецкіх лагерах смерці, мы можам арганізоўваць канцэрт творцы, які адкрыта кажа, што яму падабаецца Гітлер, прапагандуе нацысцкую ідэалогію і зарабляе на продажы кашуляў са свастыкай. Я не ўяўляю сабе такой сітуацыі, не разумею, чаму ўвогуле хтосьці прыдумаў гэта,я катэгарычна супраць!, — заявіла міністарка.
Марта Ценкоўска дадала, што ў выпадку неабходнасці польская дзяржава мае інструменты, каб не дапусціць уезд скандальнага выканаўцы ў краіну.
iar/эж