Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі папярэджвае аб моцных ападках у цэнтральнай, заходняй і паўднёва-ўсходняй Польшчы.
Папярэджанне другой ступені дзейнічае для Любускага ваяводства і заходніх частак Вялікапольскага і Ніжнесілезскага ваяводстваў. Там чакаецца ад 40 да 50 міліметраў ападкаў, а месцамі да 60 міліметраў. Акрамя моцных ападкаў, магчымыя таксама лакальныя навальніцы. Найбольш моцныя ападкі прагназуюцца сёння ўвечары (19 красавіка) і ў ноч на нядзелю (19/20 красавіка).
Папярэджанне першай ступені дзейнічае для наступных ваяводстваў: Вялікапольскае, Ніжнесілезскае, Лодзінскае, Свентакшыскае, Падкарпацкае, заходняя частка Заходнепаморскага ваяводства, паўночная частка Апольскага і Сілезскага ваяводстваў, а таксама паўночная і ўсходняя часткі Малапольскага ваяводстваў. Для гэтых ваяводстваў прагназуюцца ўмераныя і моцныя ападкі. Сіноптыкі кажуць пра ападкі ад 20 да 30 міліметраў, а ў некаторых месцах — да 50 міліметраў.
Папярэджанні дзейнічаюць да заўтрашняга дня (20 красавіка).
IAR/нг