Беларуская Служба

Палякі палюбілі музеі: больш за 46 мільёнаў наведвальнікаў

20.04.2026 17:10
Кожны чацвёрты госць наведаў музей бясплатна, пацвярджаюць статыстычныя дадзеныя.
Новы будынак Сілезскага музея ў КатавіцахFacebook/Muzeum Śląskie

Палякі ўсё часцей наведваюць музеі. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (поль. GUS), у мінулым годзе, у параўнанні з 2024 годам, іх колькасць павялічылася на 4,2 працэнта, дасягнуўшы 46,2 мільёна чалавек, з якіх больш за 14 мільёнаў — наведалі музеі бясплатна.

У мінулым годзе ў Польшчы працавалі 994 музеі, якія арганізавалі 3 тысячы пастаянных і 4,6 тысячы часовых выставаў.

Найбольшая колькасць такіх устаноў знаходзілася ў Мазавецкім і Малапольскім ваяводствах. Як падкрэслівае GUS, на гэтыя два ваяводствы прыпадала 59,2% ад агульнай колькасці наведвальнікаў музеяў. Найменшая колькасць музеяў і наведвальнікаў зафіксавана ў Любускім ваяводстве.

Больш за 70% устаноў знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасці. У мінулым годзе арганізаваныя групы школьнікаў складалі 8,2% ад усіх наведвальнікаў. Найбольшай папулярнасцю карысталіся мастацкія музеі, якія наведалі амаль 18 мільёнаў чалавек.

Акрамя выстаў, музеі арганізавалі амаль 160 тысяч культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, якія наведалі амаль 8 мільёнаў чалавек. Найбольшай папулярнасцю карысталіся музейныя заняткі і майстар-класы. Музеі таксама арганізавалі 13 тысяч куратарскіх экскурсій.

IAR/аз

«Кранае клопат, з якім калісьці ставіліся да народных касцюмаў». Выстава ў музеі ва Улацлавэку – даніна пашаны народнаму майстэрству (ФОТА)

13.02.2026 13:30
Народны касцюм не толькі ўпрыгожваў і абараняў людзей ад холаду. Ён таксама нёс шэраг сацыяльна важнай інфармацыі.