Палякі ўсё часцей наведваюць музеі. Згодна з дадзенымі Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (GUS), летась колькасць наведванняў была на 4,2 працэнта вышэйшая ў параўнанні з 2024 годам, гэтая лічба дасягнула 46,2 мільёна чалавек, з якіх больш за 14 мільёнаў былі бясплатнымі.
У мінулым годзе ў Польшчы працавалі 994 музеі, якія арганізавалі 3 тысяч пастаянных і 4 тысячы 600 часовых выстаў.
Найбольшая колькасць такіх устаноў знаходзілася ў Мазавецкім і Малапольскім ваяводствах. Як падкрэслівае GUS, на гэтыя два ваяводствы прыпадала 59,2% ад агульнай колькасці наведвальнікаў музеяў. Найменшая колькасць музеяў і наведвальнікаў зафіксавана ў Любушскім ваяводстве.
Больш за 70% музейных устаноў знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.
У мінулым годзе арганізаваныя групы школьнікаў складалі 8,2% усіх наведвальнікаў.
Мастацкія музеі былі найбольш папулярнымі сярод усіх наведвальнікаў — амаль 18 мільёнаў гасцей.
Акрамя выстаў, музеі арганізавалі амаль 160 тысяч культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, якія наведалі амаль 8 мільёнаў чалавек. Большасць мерапрыемстваў былі музейнымі лекцыямі і майстар-класамі. Музеі таксама арганізавалі 13 тысяч куратарскіх экскурсіяў.
ПР/юл