Прэзідэнт Польскага алімпійскага камітэта (PKOl) Радаслаў Песевіч паведаміў, што польскія спартсмены, якія занялі 4-8 месцы на зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане і Корціне, атрымалі свае фінансавыя ўзнагароды. Бонусы, першапачаткова абяцаныя крыптабіржай Zondacrypto, былі выплачаны дзякуючы падтрымцы іншых спонсараў Польскага алімпійскага камітэта PKOl.
— Дзякуючы ім грошы сёння з'явяцца на рахунках алімпійцаў. Яшчэ раз дзякую ўсім ахвярадаўцам, – напісаў Песевіч у сацыяльных сетках.
Крыптабіржа Zondacrypto зʼяўляецца генеральным спонсарам Польскага алімпійскага камітэта.
Біржа змагаецца з сурʼёзнымі фінансавымі праблемамі, карыстальнікі паведамляюць аб праблемах з доступам да сваіх рахункаў і выплатай сродкаў. Справу расследуе Рэгіянальная пракуратура ў Катавіцах, якая 17 красавіка пачала расследаванне махлярства ў буйных памерах і адмывання грошай.
Прэмʼер-міністр Дональд Туск падлічыў, што колькасць пацярпелых можа дасягнуць 30 тысяч чалавек. Сярод іх ёсць польскія алімпійцы, якія мелі цяжкасці з атрыманнем абяцаных узнагарод.
IAR/яс