Беларуская Служба

Напружаны дзень для памежнікаў на польска-літоўскай мяжы

24.04.2026 11:02
Супрацоўнікі Памежнай аховы затрымалі 34 замежнікаў, якія нелегальна ўехалі ў Польшчу, і двух курʼераў, якія арганізоўвалі іх перавозку.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://x.com/Straz_Graniczna

Супрацоўнікі Падляшскага падраздзялення Памежнай аховы затрымалі ў чацвер 34 замежнікаў і двух курʼераў, якія арганізоўвалі іх перавозку, паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі. Ён дадаў, што ўсе яны будуць перададзены ў Літву ў рамках працэсу рэадмісіі.

— Напружаны дзень для памежнікаў на польска-літоўскай мяжы. Толькі сёння на мяжы з Літвой памежнікі затрымалі ў агульнай складанасці 34 замежнікаў і двух курʼераў. Усе яны будуць перададзены ў Літву ў рамках працэсу рэадмісіі», — напісаў Кервінскі на платформе X.

Паводле інфармацыі штабу Памежнай аховы, дзевяць чалавек былі затрыманыя каля памежнага паста Рутка Тартак. У групу ўваходзілі пяць грамадзян Егіпта, а таксама грамадзяне Алжыра, Марока, Гамбіі і Бурундзі.

Яшчэ дваццаць чалавек былі затрыманыя ў мікрааўтобусе каля памежнага паста ў Сейнах, а пяць чалавек — у легкавым аўтамабілі ў раёне памежнага паста ў Аўгустове.

У замежнікаў не было дакументаў, якія дазваляюць на ўезд і пражыванне ў Польшчы. Пасля выканання неабходных працэдур яны былі перададзены літоўскаму боку ў рамках працэсу рэадмісіі.

Паводле звестак памежнай службы, з пачатку года ў гэтым раёне было затрымана 22 так званых курʼераў.

PAP/юл