Гэта сумесны праект Міністэрства нацыянальнай адукацыі і Міністэрства нацыянальнай абароны, накіраваны на пачатковыя і сярэднія школы.
— Салдаты навучаць дзяцей рэагаваць на самыя сур'ёзныя сітуацыі, — сказаў віцэ-прэмʼер Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Міністр нацыянальнай абароны дадаў, што пятая частка праграмы прызначана для падрыхтоўкі моладзі не толькі да канфліктных сітуацый, але і да такіх пагроз, як паводкі, ураганы і буры.
— Дзеці павінны ведаць, як рэагаваць у такіх сітуацыях, — падкрэсліў ён.
Міністр адукацыі Барбара Навацка дадала, што вучні навучацца падымаць трывогу аб пагрозах, дзе шукаць прытулку і як аказваць першую дапамогу. Яна падкрэсліла, што салдаты наведаюць школы, каб навучыць дзяцей, сярод іншага, таму, як рыхтавацца да складаных сітуацый.
— У часы дэзінфармацыі, фэйкавых навін, хлусні і маніпуляцый гэтыя надзейныя веды, якія дадуць людзі з найвышэйшым грамадскім даверам, як салдаты, маюць вырашальнае значэнне, — сказала яна.
Заняткі будуць складацца з трох навучальных гадзін. Кампанія будзе працягвацца да 25 чэрвеня.
IAR/ав