Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў польскіх дзеячаў замежжа 

02.05.2026 13:03
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што палякаў, якія жывуць па-за межамі краіны аб’ядноўвае любоў да радзімы.
Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў польскіх дзеячаў замежжа Фота: PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам Палоніі з нагоды Дня палякаў замежжа, які адзначаецца 2 траўня.

Падчас цырымоніі кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што палякаў, якія жывуць па-за межамі краіны аб’ядноўвае любоў да радзімы.

— Усіх вас —  узнагароджаных, а таксама членаў Рады па справах Палоніі і палякаў замежжа — аб’ядноўвае адно: любоў да Польшчы, адданасць нашым нацыянальным сімвалам. Польшча ў вашых сэрцах, незалежна ад таго, колькі пакаленняў вы жывяце па-за межамі краіны, — заявіў Наўроцкі.

Cярод адзначаных, польская дзеячка з Беларусі, Ганна Панішава. Дзень палякаў замежжа  адзначаецца з 2002 года. Паводле розных падлікаў, па-за межамі Польшчы жыве каля 20 млн чалавек польскага паходжання.

2 траўня ў Польшчы таксама адзначаюць Дзень сцяга.

iar/эж