Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам Палоніі з нагоды Дня палякаў замежжа, які адзначаецца 2 траўня.
Падчас цырымоніі кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што палякаў, якія жывуць па-за межамі краіны аб’ядноўвае любоў да радзімы.
— Усіх вас — узнагароджаных, а таксама членаў Рады па справах Палоніі і палякаў замежжа — аб’ядноўвае адно: любоў да Польшчы, адданасць нашым нацыянальным сімвалам. Польшча ў вашых сэрцах, незалежна ад таго, колькі пакаленняў вы жывяце па-за межамі краіны, — заявіў Наўроцкі.
Cярод адзначаных, польская дзеячка з Беларусі, Ганна Панішава. Дзень палякаў замежжа адзначаецца з 2002 года. Паводле розных падлікаў, па-за межамі Польшчы жыве каля 20 млн чалавек польскага паходжання.
2 траўня ў Польшчы таксама адзначаюць Дзень сцяга.
iar/эж