Беларуская Служба

Караль Наўроцкі пагаварыў з Дональдам Трампам пра Анджэя Пачобута

04.05.2026 08:17
Караль Наўроцкі таксама падзякаваў Трампу за яго «адданасць і ўклад у вызваленне Анджэя Пачобута».
A
Aнджэй Пачобут і Караль Наўроцкі PAP/Paweł Supernak

Караль Наўроцкі ў нядзелю правёў тэлефонную размову з Дональдам Трампам. Прэзідэнт Польшчы падзякаваў амерыканскаму лідару за яго «адданасць і ўклад у вызваленне Анджэя Пачобута».

Інфармацыя аб гэтым з'явілася на профілі канцылярыі прэзідэнта на партале X у нядзелю ўвечары. У ёй пазначана, што прэзідэнт Караль Наўроцкі правёў тэлефонную размову са сваім амерыканскім калегам Дональдам Трампам.

Падчас размовы Наўроцкі абмеркаваў з прэзідэнтам ЗША «бягучую сітуацыю з бяспекай».

— Значнай тэмай размовы стала прысутнасць амерыканскіх войскаў у Еўропе. Абодва лідары пацвердзілі сілу і важнасць польска-амерыканскага альянсу, — паведамляе канцылярыя прэзідэнта.

Караль Наўроцкі таксама падзякаваў Трампу за яго «адданасць і ўклад у вызваленне Анджэя Пачобута».

ав