Беларуская Служба

Газ з новага радовішча ў Нарвегіі ўжо паступае ў Польшчу

05.05.2026 10:31
У пікавы перыяд кампанія будзе атрымліваць да 270 млн кубаметраў газу штогод.
   Orlen
Польскі паліўны канцэрн OrlenShutterstock/MOZCO Mateusz Szymanski

Польскі нафтагазавы канцэрн Orlen разам з нарвежскім Equinor запусцілі здабычу газу на радовішчы Eirin у Паўночным моры. Як паведаміў польскі энергетычны гігант, газ з новага радовішча ўжо паступае ў краіну праз газаправод Baltic Pipe.

Радовішча знаходзіцца прыкладна за 250 кіламетраў ад нарвежскага Ставангера. Яго запасы ацэньваюцца ў 27,6 млн барэляў нафтавага эквіваленту, у тым ліку каля 3 млрд кубаметраў прыроднага газу.

Канцэрн Orlen валодае 41,3% праекта. У пікавы перыяд кампанія будзе атрымліваць да 270 млн кубаметраў газу штогод.

Страўшыня праўлення  Orlen Ірэнэуш Фанфара заявіў, што нарвежскі газ мае стратэгічнае значэнне для энергетчнай бяспекі Польшчы і ўсёй Еўропы, асабліва ва ўмовах міжнароднай нестабільнасці.

Здабыча на Eirin вядзецца з выкарыстаннем існуючай інфраструктуры і пераважна энергіі з аднаўляльных крыніц. Гэта таксама дазваляе знізіць выкіды CO2 у атмасферу планеты.

iar/эж