123 затрыманыя асобы і канфіскацыя 330 тысяч файлаў, якія змяшчаюць дзіцячую парнаграфію — гэта вынік аперацыі Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю пад кодавай назвай «Hellfire» («Пякельны агонь»). У аперацыі ўдзельнічалі паўтары сотні паліцэйскіх і ваенная паліцыя.
На арыштаваных носьбітах інфармацыі функцыянеры знайшлі выявы і запісы, якія адлюстроўваюць сексуальны гвалт над непаўналетнімі. Некаторыя з файлаў былі створаны штучным інтэлектам.
Узрост затрыманых вагаецца ад 19 да 94 гадоў. Сярод іх, настаўнік, які нібыта запісваў і фатаграфаваў вучняў у моўнай школе. Яшчэ адзін затрыманы запісваў дзяцей, якіх ён спакушаў праз сэрвіс імгненных паведамленняў. Таксама быў арыштаваны 19-гадовы мужчына, які нібыта запісваў парнаграфію з удзелам сваёй непаўналетняй сястры. Двое іншых былі затрыманыя за тое, што запісвалі сваіх блізкіх з дапамогай камер, устаноўленых у іх дамах у туалетах.
Суды вырашылі аб часовым арышце 47 падазраваных. Паліцыя канфіскавала маёмасць коштам больш за 49,5 тысячы еўра (210 тысяч злотых).
IAR/аз