Беларуская Служба

Прэзідэнт прапануе правесці ў Польшчы рэферэндум па кліматычнай палітыцы ЕС (ВІДЭА)

07.05.2026 13:03
«Згода на рэферэндум будзе праявай павагі да голасу грамадзян. Адмова – рашэннем, якое таксама ацэняць грамадзяне», – падкрэсліў Караль Наўроцкі.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі facebook.com/Nawrocki25

Прэзідэнт Польшчы прапануе правесці ў краіне рэферэндум па кліматычнай палітыцы ЕС. Апытанне будзе ўтрымліваць адно пытанне: «Ці падтрымліваеце вы рэалізацыю кліматычнай палітыкі, якая прывяла да павелічэння кошту жыцця для грамадзян, цэн на энерганосьбіты, а таксама выдаткаў на вядзенне бізнесу і сельскай гаспадаркі?».

У сваім звароце ў сацыяльных сетках Караль Наўроцкі падкрэсліў, што рэферэндум не з'яўляецца выразам нязгоды з прысутнасцю Польшчы ў ЕС.

— Я хачу гэта выразна падкрэсліць, рэферэндум не накіраванае супраць аховы навакольнага асяроддзя або членству Польшчы ў ЕС. Ён за права палякаў самастойна вырашаць пра тэмпы зменаў, іх памер і кошт, якія яны нясуць. Гэта рашэнне для будучыні і нармальнасці. Аднак, у першую чаргу, за права незалежна вырашаць ўласны лёс, — падкрэсліў прэзідэнт.

Па гэтай справе Караль Наўроцкі звернецца ў Сенат (вышэйшую палату польскага парламента – рэд.).

— Згода на рэферэндум будзе праявай павагі да голасу грамадзян. Адмова – рашэннем, якое таксама ацэняць грамадзяне, – падкрэсліў прэзідэнт.

Каб рэферэндум адбыўся, прапанова прэзідэнта павінна атрымаць падтрымку абсалютнай большасці сенатараў. Прэзідэнт прапануе правесці галасаванне 27 верасня.

Нагадаем, яшчэ падчас сваёй выбарчай кампаніі Караль Наўроцкі абавязаўся прыняць «меры для стрымлівання негатыўных наступстваў палітыкі Еўрапейскага зялёнага курсу».

IAR/аз