Міністэрства замежных спраў Польшчы з абурэннем адзначае чарговы выпадак абразы рэлігійных пачуццяў ізраільскім салдатам. Гаворка ідзе пра салдата, які ўціснуў цыгарэту ў вусны статуі Дзевы Марыі ў Ліване.
— Пагарда, з якой салдат паставіўся да статуі Дзевы Марыі, абражае пачуцці хрысціян, — напісаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вэвюр. Ён спасылаецца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, у якой гаворыцца, што «кожны чалавек мае права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі».
Мацей Вэвюр адзначае, што, уступіўшы ў ААН, Ізраіль прыняў каштоўнасці гэтай арганізацыі і падкрэсліў, што Ліван, на тэрыторыі якога адбыўся інцыдэнт, таксама ўваходзіць у лік падпісантаў.
На думку прэс-сакратара МЗС, такі інцыдэнт не стварае атмасферы, спрыяльнай для міру на Блізкім Усходзе і развіцця супрацоўніцтва.
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэбель на поўдні Лівана некалькімі тыднямі раней. Газета «The Times of Israel» паведаміла пра гэта 6 мая.
У Польшчы абраза рэлігійных пачуццяў караецца.
IAR/яс