Беларуская Служба

Прэзідэнт Наўроцкі прызначыў новага кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі

08.05.2026 11:08
Барташ Градэцкі заменіць Славаміра Цэнцкевіча, які падаў у адстаўку ў канцы красавіка.
    ()         ()   8      .
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі (справа) і новы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Барташ Градэцкі (злева) падчас цырымоніі 8 сакавіка ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.PAP/Leszek Szymański

Барташ Градэцкі стаў новым кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі (БНБ). Ён — былы намеснік міністра ўнутраных спраў і супрацоўнік Міністэрства замежных спраў.

Барташ Градэцкі заменіць Славаміра Цэнцкевіча, які падаў у адстаўку ў канцы красавіка.

Прэзідэнт Караль Наўроцкі заявіў, што разлічвае на яго эфектыўнасць:

— З намі чалавек, які не толькі глыбока разумее геапалітычную архітэктуру і бяспеку, але і чалавек, які за амаль 20 гадоў службы Рэспубліцы Польшча неаднаразова дэманстраваў сваю эфектыўнасць. Я веру, што ён, як кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі, таксама будзе эфектыўным.

Сярод доказаў эфектыўнасці Барташа Градэцкага прэзідэнт назваў яго дзеянні на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў падчас памежнага крызісу ў Кузніцы Беластоцкай у 2021 годзе.

Барташу Градэцкаму 45 гадоў. Ён працаваў у Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі і ў Міністэрстве замежных спраў, быў у дыпламатычных місіях у Лос-Анджэлесе, Мальмё і Стакгольме.

З лютага гэтага года ён займае пасаду дарадцы праўлення кампаніі RADMOR, вядомага вытворцы абсталявання сувязі.
яс

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі падаў у адстаўку

23.04.2026 14:49
Славамір Цэнцкевіч падаў у адстаўку прэзідэнту Каралю Наўроцкаму 22 красавіка. Адстаўка была прынята.