Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі ў Дзень Еўропы: ЕС стаў часткай нашага штодзённага жыцця

09.05.2026 16:34
Дзень Еўропы адзначаецца 9 траўня ў гонар Дэкларацыі Шумана 1950 года, якая паклала пачатак еўрапейскай інтэграцыі.
    ()
Будынак ЕК у Бруселі (ілюстрацыя)EPA/OLIVIER MATTHYS

Віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі з нагоды Дня Еўропы нагадаў пра перавагі сяброўства краіны ў Еўрасаюзе.

У відэазвароце, апублікаваным у сацсетках, дыпламат падкрэсліў, што ЕС стаў неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця мільёнаў палякаў.

— Калі найбольш бачна Еўрапейскі саюз? Тады, калі мы яго не заўважаем. Калі карыстаемся еўрапейскай бяспекай, калі нас абараняюць як спажыўцоў, а кампаніі працуюць у прадказальных умовах. Калі мы не паказваем пашпарт, не плацім за роўмінг і едзем па добрай дарозе. Таму сёння мы адзначаем Дзень Еўропы. Гэта найлепшае месца для жыцця.

Дзень Еўропы адзначаецца 9 траўня ў гонар Дэкларацыі Шумана 1950 года, якая паклала пачатак еўрапейскай інтэграцыі.

iar/эж

76 гадоў еўрапейскай інтэграцыі: паміж мірным праектам і новымі выклікамі

09.05.2026 08:11
У Дзень Еўропы польскія эксперты нагадваюць: перад ЕС стаяць сур’ёзныя выклікі бяспекі.