Беларуская Служба

Віцэ-міністр польскага МЗС: Паясненні былога міністра юстыцыі, што зараз ён журналіст – гэта жарт

11.05.2026 13:15
Міністэрства замежных спраў расследуе ўцёкі былога міністра юстыцыі Збігнева Зёбры ў ЗША.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін БасацкіPAP/Wiktor Dąbkowski

Міністэрства замежных спраў Польшчы звернецца да ЗША і Венгрыі адносна справы былога міністра юстыцыі ва ўрадзе «Права і справядлівасці» Збігнева Зёбры. Міністэрства хоча атрымаць тлумачэнні, на якой законнай падставе экс-міністр змог пакінуць тэрыторыю Венгрыі, нягледзячы на шматлікія крымінальныя абвінавачванні, якія былі яму выстаўленыя ў Польшчы.

Між тым, Збігнеў Зёбра ўжо пацвердзіў, што знаходзіцца ў ЗША па журналісцкай візе ў якасці новага палітычнага каментатара правага канала TV Republika.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі (Marcin Bosacki) запэўніў, што справа будзе расследаваная.

— Мы чакаем сур’ёзнай размовы з амерыканскімі партнёрамі пра тое, якім чынам Збігнеў Зёбра апынуўся на тэрыторыі ЗША. Зразумела, яго тлумачэнні, што зараз ён журналіст  гэта жарт, хоць справа на самой справе сур’ёзная, бо палітык абвінавачаны ў фінансавых злачынствах і злоўжыванні ўлады,  нагадаў Марцін Басацкі.

Міністэрства хоча, сярод іншага, спытаць, якія дакументы дазволілі Збігневу Зёбра перасекчы мяжу і далі яму права ўехаць у ЗША пасля таго, як яго польскія пашпарты былі ануляваныя. Міністэрства таксама падкрэслівае, што амерыканскі бок быў праінфармаваны аб магчымым развіцці падзей.


Нагадаем, у рамках расследавання парушэнняў у Фондзе правасуддзя, Нацыянальная пракуратура плануе абвінаваціць экс-міністра, дэпутата ад партыі «Права і справядлівасць» у 26 злачынствах, у тым ліку ў кіраванні арганізаванай злачыннай групай.

IAR/аз

Венгрыя дала палітычны прытулак двум палякам

09.01.2026 15:12
Міністр юстыцыі Польшчы Вальдэмар Журэк лічыць, што прадастаўленне Венгрыяй прытулку двум грамадзянам Польшчы супярэчыць заканадаўству ЕС.