Беларуская Служба

Палякі з-за расійскіх дронаў падымалі ў паветра баявую авіяцыю

13.05.2026 15:54
Частка расійскіх беспілотнікаў ляцела з боку Беларусі.
 -29
Знішчальнік МіГ-29 ВПС Польшчы фота: Julian Herzog/CC BY 4.0/Wikimedia Commons

Пасля масіраванай атакі расійскіх ударных беспілотнікаў на Украіну Польшча падняла ў паветра баявую авіяцыю, паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл краіны. Згаданыя дзеянні маюць прэвентыўны характар, заявіў Польскаму радыё прэс-афіцэр Камандавання падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі.

— У паветра былі паднятыя верталёты і знішчальнікі для забеспячэння бяспекі ў паветранай прасторы. Асаблівая ўвага нададзеная ў раёнах, якія мяжуюць з Украінай. Дронаў было шмат, мы за імі назіралі. Мы падрыхтаваныя рэагаваць у выпадку пагрозы.

Падпалкоўнік Гарышэўскі дадаў, што аперацыя закончылася пасля знішчэння дронаў над Украінай.

Сёння ў першай палове дня больш за 200 расійскіх беспілотнікаў атакавалі Украіну. Адна група дронаў накіроўвалася з Беларусі ў бок Чарнобыля, а другая — з Чорнага мора. Дроны атакавалі цэнтральныя, паўднёвыя і заходнія вобласці Украіны.

вс