У чацвер падчас галасавання польскі парламент падоўжыў часовае абмежавання на права падаваць заяву аб міжнароднай абароне на дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь. Гэта абмежаванне будзе дзейнічаць з 21 мая цягам наступных 60 дзён.
399 членаў парламенту прагаласавалі за прапанову Рады Міністраў на падаўжэнне часовага прыпынення права на падачу заявы аб міжнароднай абароне, 12 прагаласавалі супраць, трое ўстрымаліся.
Палажэнне аб часовым абмежаванні права падаваць заяву аб міжнароднай абароне на мяжы з Беларуссю ўступіла ў сілу 27 сакавіка 2025 года. Згодна з законам, абмежаванне дзейнічае 60 дзён, але можа быць прадоўжана са згоды Сейма па просьбе Рады Міністраў, што ўжо адбывалася шэсць разоў.
У абгрунтаванні прапановы, якая была пададзена ў Сейм 30 красавіка, урад паказаў, што прычыны для ўвядзення абмежавання права не зніклі, што інструменталізацыя міграцыі працягваецца, і што дзеянні, якія прымаюцца ў гэтых рамках, уяўляюць сурʼёзную і рэальную пагрозу, у тым ліку для дзяржаўнай бяспекі.
PAP/юл