Беларуская Служба

Арыштаваныя падазраваныя ў нападзе на ўкраінцаў на мосце ў Варшаве

15.05.2026 15:23
Паводле паліцыі інцыдэнт не меў этнічнай матывацыі.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Marian Zubrzycki

Паліцыя арыштавала пяць падлеткаў, якія падазраюцца ў нападзе на грамадзян Украіны на Свентакшыскім мосце ў Варшаве. Затрыманыя — палякі ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. Расследаванне працягваецца.

Напад адбыўся 7 мая. Чацвёра ўкраінцаў разам з польскай дзяўчынай ішлі па мосце. Група з 10 чалавек напала на іх. 16-гадовага грамадзяніна Украіны ўдарылі па галаве і апырскалі газам. Затым яго ўдарылі нагамі. Нападнікі зламалі нос іншаму ўкраінцу і паспрабавалі скінуць трэцяга з моста ў Віслу.

Згодна з высновамі паліцыі і сабранымі доказамі, інцыдэнт не меў этнічнай матывацыі. Супрацоўнікі паліцыі расследуюць абставіны інцыдэнту і ролю кожнага затрыманага.

ПР/юл