У Ноч музеяў вы зможаце ўбачыць Польскае радыё знутры. У сядзібе па адрасе al. Niepodległości 77/85 у Варшаве, з 19:00, журналісты правядуць наведвальнікаў па студыях Першай праграмы, «Двойкі», «Чацвёркі», Польскага радыё 24, Радыё для кіроўцаў і Польскага радыё для дзяцей.
У моладзевым канале «Чацвёрка» выступяць вядомыя дыджэі: Bert, Cougar i Harper. Расказвае кіраўніца станцыі Юстына Джбік-Клюге.
— Трэба ўвайсці танцавальным крокам. Акрамя залы імя Шпільмана, дзе будуць адбывацца канцэрты, наша зала самая вялікая. Там самы вялікі паркет, каб паварушыць нагамі і бёдрамі. Таму мы запрашаем не толькі слухаць радыё, але і адчуць музыку, якой у нас будзе шмат.
У студыі Польскага радыё імя Уладзіслава Шпільмана госці змогуць паслухаць канцэрты Марты Залеўскай і Дам'яна Сікорскага. Радыёархіў, дзе захоўваюцца і рэканструююцца найстарэйшыя запісы, таксама будзе адкрыты для наведвальнікаў.
Зацікаўленыя таксама змогуць паўдзельнічаць ва ўнікальнай касмічнай гульні «Audionauci».
У Ноч музеяў наведвальнікі змогуць наведаць будынак Трэцяй праграмы Польскага радыё на вуліцы Myśliwiecka 3/5/7 у Варшаве.
ав