Расія разглядае магчымасць выкарыстання тэрыторыі Беларусі для далейшых нападаў на Украіну або адну з краін НАТА, папярэдзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
— Нам вядома, што паміж расіянамі і Аляксандрам Лукашэнкам адбыліся дадатковыя кантакты, накіраваныя на тое, каб пераканаць яго далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый: альбо супраць чарнігаўска-кіеўскага кірунку, альбо супраць адной з краін НАТА — канкрэтна з тэрыторыі Беларусі, — напісаў украінскі лідар у сацсетках.
Ён дадаў, што ўкраінскія спецслужбы ўстанавілі падрабязнасці перамоваў паміж Расіяй і Беларуссю. Яны таксама атрымалі дакументы, якія сведчаць аб тым, што Расія плануе ў бліжэйшы час атакаваць стратэгічныя аб'екты ва Украіне беспілотнікамі і ракетамі, бо Уладзімір Зяленскі назваў іх «цэнтрамі прыняцця рашэнняў». Маецца на ўвазе амаль дваццаць палітычных цэнтраў і ваенных абʼектаў.
Нагадаем, у лютым 2022 года Расія ўжо выкарыстала беларускую тэрыторыю для нападу на Украіну.
IAR/аз