Выпрабаванні на Цэнтральнай чыгуначнай магістралі ў Польшчы набліжаюцца да завяршэння, што дазволіць высокахуткасным электрацягніком Pendolino разганяцца да 250 кіламетраў у гадзіну.
Набытыя 12 гадоў таму экспрэс-цягнікі прэміўм-катэгорыі Pendolino да гэтай пары ездзілі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну, бо пуці ў Польшчы патрабавалі мадэрнізацыі.
У цяперашні час на галоўнай лініі вядуцца работы па ўсталяванні неабходных радыё- і лічбавых сістэм, паясняе міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак(Dariusz Klimczak).
— Калі гаворка ідзе пра інфраструктуру, то экспрэс-цягнікі будуць гатовыя да рэгулярных паездах на згаданай хуткасці 250 кіламетраў у гадзіну з моманту ўвядзення новага раскладу руху, то бок са снежня будучага года. Для гэтага польскую чыгуначную інфраструктуру трэба было мадэрнізаваць таксама ў лічбавым аспекце і гэта зараз адбываецца, — кажа міністр інфраструктуры.
Такім чынам цягнікі Pendolino змогуць пераадольваць маршрут паміж Кракавам і Варшавай менш чым за 2 гадзіны. У цяперашні час згаданае падарожжа займае каля 2,5 гадзін.
аз